Па меншай меры 30 чалавек загінулі і 35 атрымалі раненні ў выніку тэрарыстычнай атакі ў ірацкім горадзе Кербела, размешчаным за 100 кіламетраў на поўдзень ад Багдада, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на The Independent.

Паводле інфармацыі выдання, выбуховае прыстасаванне прывяла ў дзеянне жанчына-смяротніца. Бомба была схаваная ў яе пад вопраткай.

Шыіты лічаць Кербелу адным са сваіх святых гарадоў разам з Мекай, Медзінай, Ерусалімам і Эн-Наджафам, таму што тут у 680 годзе ў ходзе Кербельскай бітвы салдатамі Язіда ібн Муавіі быў абезгалоўлены імам Хусэйн, сын Алі і ўнук прарока Мухамеда.

30 мая каля аднаго з магазінаў у Багдадзе спрацавала выбухная прылада. У выніку тэракту загінулі 11 чалавек. Раней, 16 лютага, ахвярамі выбуху замінаванага аўтамабіля каля рынку патрыманых машын у Багдадзе сталі 48 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0