Згодна з данымі за першы квартал 2017 года, кітайскія вытворцы смартфонаў занялі ўжо больш за 40% сусветнага рынку, паведамляе The Wall Street Journal. 

За апошнія 5 гадоў гэты паказчык вырас больш чым удвая. Эксперты мяркуюць, што кітайцы здолелі гэта зрабіць дзякуючы таму, што яны імкнуцца задаволіць патрэбы кліентаў на канкрэтных рынках.

Напрыклад, у Афрыцы, дзе кітайскія смартфоны вытворцы Transsion пад брэндамі Tecno, itel і Infinix маюць самую высокую долю рынку, прапануюць не толькі самую канкурэнтную цану, але і спецыяльныя камеры, якія лепш працуюць з распазнаваннем твараў чарнаскурых людзей.

Тым часам доля смартфонаў Apple і Samsung працягвае змяншацца. Вось так выглядае графік змянення долей вытворцаў смартфонаў на сусветным рынку на працягу 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?