Арыгінальны спосаб помсты сваёй былой каханай прыдумаў 24-гадовы магілёвец. Ён патэлефанаваў ўвечары ў аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва і, не прадставіўшыся, заявіў, што ягоная знаёмая гандлюе наркотыкамі. Малады чалавек пры гэтым запінаўся, блытаўся ў словах так, што міліцыянты западозрылі яго ў тым, што ён выпіў. Аднак адрас меркаванай злачынцы быў названы выразна. Супрацоўнікі аддзялення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі райаддзелу адразу ж выехалі на месца, але нікога там не заспелі. Што было далей, распавяла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава:

— Сігнал аказаўся лжывым. Гаспадыня кватэры была здзіўленая і напалохана тым, што адбылося. Яна прызналася, што не магла нават у страшным сне сабе ўявіць тое, што адбываецца на яве.

Падумаўшы над тым, хто ж мог так яе ўзвесьці паклёп, дзяўчына прыгадала, што напярэдадні пасварылася са сваім хлопцам, які і да гэтага падчас канфліктаў паводзіў сябе «нестандартна». Здагадка апынулася дакладнай. «Жартаўніка» неўзабаве знайшлі. Як аказалася, ён і раней не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, у тым ліку — за ілжывыя выклікі міліцыі. Аказваецца, гараджанін перыядычна вельмі моцна пакутуе ад пакутлівай рэўнасці да сваіх спадарожніц. Юнак прыгадаў, што ў 2011 годзе яму ўжо даводзілася падманваць міліцыянтаў, калі яго дама сэрца не захацела сысці з ім з начнога клуба. Пакрыўджаны хлопец не прыдумаў нічога лепш, як патэлефанаваць у дзяжурную частку і расказаць пра выкраданне залатога кальца, выклікаўшы тым самым перапалох у клубе. На гэты раз новая сяброўка адмовіла яму ў заляцаннях і абрала іншага. Магілёвец паабяцаў адпомсціць і зноў-такі набраў нумар «102».

За сваё свавольства ён можа заплаціць штраф ці нават быць абмежаваным ў свабодзе аж да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?