У падмаскоўным пасёлку Кратава 49-гадовы былы супрацоўнік МНС Ігар Зянкоў адкрыў стральбу па людзях. Спачатку ён забіў людзей у сябе дома, пасля страляў з акна. Колькасць забітых пакуль невядомая — відавочцы кажуць пра чатырох ахвяр.

Калі да дома прыехала Расійская гвардыя, былы ратавальнік стаў закідваць сілавікоў гранатамі часоў Другой сусветнай вайны.

Калі пачаўся штурм дома, Зянкоў здолеў, адстрэльваючыся, уцячы ў лес.

Як паведаміла міліцыя, пры затрыманні ён быў забіты.

Расійскія СМІ па спасылкай на свае крыніцы ў сілавых ведамствах паведамляюць, што ён служыў ці то ў Чачні, ці то ў Афганістане. Магчыма, быў супрацоўнікам АМАП. Па словах суседзяў, Зянкоў меў псіхічнае захворванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0