1. Улетку сок у прыватных крамах каштуе 70 цэнтаў, калі бярэш з паліцы. І 1 еўра, калі з лядоўні.

2. Людзі на вуліцы кажуць адно аднаму «да пабачэння», а не «вітаю», калі сустракаюцца позіркамі, але не маюць жадання, каб спыніцца паразмаўляць.

3. На пытанне «Do you speak English?», большасць іспанцаў адказвае «Un poco» (крыху).

4. Паліцыя перабягае вуліцу на чырвонае святло на вачах у людзей, а людзі робяць тое ж самае на вачах у паліцыі. І ўсе задаволеныя, акрамя кіроўцаў, вядома ж.

5. Шмат людзей кураць на вуліцы марыхуану, і праваахоўнікаў гэта не хвалюе. Аднак за курэнне травы пры дзецях можна атрымаць штраф да €500.

6. У супермаркетах могуць за бясплатна вытрыбушыць і памыць рыбу, а таксама нарэзаць долькамі мяса, каўбасу, сыр, хлеб, калі ты пажадаеш.

7. У Макдональдсе прадаецца піва.

8. У буйных гарадах на адлегласці 200—300 км ад мора прадаюцца кватэры па €30 000.

9. Трапіць у будынак універсітэта можа кожны. Таму ў прыбіральнях можна сустрэць бяздомных, а на калідорах — вандроўнікаў, што падсілкоўваюць свае ноўтбукі.

10. Замаўляючы піва альбо віно, можна сказаць «Con tapas, por favor» (З закускай, калі ласка), тады вы, магчыма, атрымаеце паўнавартасную талерку з куркай, рыбай, бульбай альбо бургерам, якая ўваходзіць у кошт напою за 2—3 еўра. Часам яе могуць і не данесці, але, магчыма, таму што наш чалавек спусташае келіх раней, чым ежа паспявае прыгатавацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?