Фраза «каталікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна», агучаная Святланай Алексіевіч, была метафарай, якую не варта ўспрымаць літаральна. Пра гэта пісьменніца заявіла TUT.BY.

фота Ірыны Арахоўскай

«Калі мне задалі пытанне пра Украіну, я сказала, што Крым — гэта, несумненна, акупацыя, а што тычыцца Данбаса — гэта, вядома, вайна, развязаная Пуціным. Такую вайну можна развязаць ў любым месцы. Можна адправіць туды танкі, пару машын з аўтаматамі, адмарозкі заўсёды якія-небудзь знойдуцца. Гэта можна разгайдаць і ў Беларусі, каталікі будуць ваяваць з праваслаўнымі. Трэба было мне сказаць, што і праваслаўныя з каталікамі, што ва Украіне нават праваслаўныя з праваслаўнымі [ваююць]. Ні пра якіх каталікоў, ні пра якую вайну ў Беларусі гаворкі не ішло. Я здзіўляюся, як яны змаглі прачытаць усё гэта. Гэта была метафара, не [літаральна] пра тое, што каталікі будуць ваяваць з праваслаўнымі», — патлумачыла Алексіевіч.

Нагадаем, 9 чэрвеня падчас прамой лініі на тэлеканале «Дождь» Алексіевіч пракаментавала сітуацыю на Данбасе. «Вайна — тая, якую пачала Расія ў Данбасе, — гэта на сумленні Расіі. Таму што такую вайну можна пачаць і ў Беларусі. Дайце туды танкі, дайце туды зброю — там каталікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна», — сказала Алексіевіч.

Чытайце таксама: Арцыбіскуп Кандрусевіч напісаў адкрыты ліст Алексіевіч

Чытайце таксама: Сідарэвіч: Выказванне Алексіевіч было падказанае гістарычнай памяццю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0