Улада5050

Бузоўскі: «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг — наша культурная спадчына, але не трэба іх палітызаваць

Такую заяву ў гутарцы з карэспандэнтам «Нашай Нівы» зрабіў былы галоўны ідэолаг краіны, а цяпер кіраўнік Цэнтральнага раёна Мінска Ігар Бузоўскі. Размова адбылася пасля адкрыцця арт-аб’ектаў на плошчы Свабоды.

Мы звярнулі ўвагу, што на адкрыццё тых слупоў запрасілі Адама Глобуса і дызайнера Уладзіміра Цэслера. Ці азначае гэта паглыбленне дыялогу з грамадзянскай супольнасцю? Апроч іншага мы пагутарылі і пра іншыя пытанні. Вось што казаў чыноўнік. 

Пра дыялог з грамадзянскай супольнасцю

«Я не скажу, што гэта нейкая выбуховая хваля, — мяркуе Ігар Бузоўскі. — Ён быў заўсёды, іншая справа, што грамадзянскія рухі могуць быць канструктыўныя і дэструктыўныя. Вось з другімі дыялог у нас не атрымаецца — гэта ўжо маналог. А там, дзе ёсць супольныя мэты, супольныя ідэі, задачы — заўсёды мы гатовыя гаварыць. Ад гістарычных, культурных інцыятыў, якія сыходзяць ад сапраўдных знаўцаў, мы ніколі не адмаўляліся».

Пра супрацоўніцтва з умоўным Змітром Дашкевічам Бузоўскі сказаў, што не па ўсіх пазіцыях мэты і задачы дзяржавы супадаюць з аналагічнымі ў «Маладога фронта». 

Пра чыноўнікаў і беларускую мову

Калі дзяржаўныя служачыя загавораць па-беларуску?

«Наконт беларускай мовы такой пазіцыі трымаюся: па-першае, я сам вырас у вёсцы, доўгі час я прынцыпова размаўляў на ёй, але гэта была больш трасянка. Калі гаворка пра афіцыёз, пра людзей, якія ўвасабляюць уладу, то непрыгожа, калі чалавек выказваецца непісьменна. Гэта абраза для мовы і культуры. Калі ж я прыязджаю ў вёску, я заўсёды гавару па-беларуску, — адказвае Бузоўскі. — Калі ж вы разважаеце пра нейкія сацыяльныя і палітычныя падзеі, то гэта ўжо глыбіннае мысленне. Такія рэчы не могуць быць абдуманыя і перакладзеныя паралельна. Сёння мы перайшлі на рускую мову, яна фактычна стала асноўная. І вы ж хочаце пачуць думкі чыноўніка, а калі ён будзе засяроджвацца на правільнасці перакладу… Вы атрымаеце не той вынік, які хочаце пачуць».

Пра беларускамоўную адукацыю

Ёсць шэраг выпадкаў, заўважылі мы: скажам, у касіраў у «Еўраопце» ці заправак А-100 — якія часам і вышэйшай адукацыі не маюць — атрымліваецца ладна гаварыць па-беларуску. Дык што, нашыя разумныя чыноўнікі не дадуць рады вывучыць мову?

«Тут галоўны — асабісты складнік, — перакананы Бузоўскі. — Трэба рабіць усё, каб мова жыла на побытавым узроўні. Нельга яе саромецца. Што трэба рабіць? Найперш, гэта школа. Па-другое, тое, што сёння ўжо робіцца, пачынаючы з эксурсій і нават аздабленне вуліц. Тыя ж касы па-беларуску… Гэта будзе жыць пры патрэбе з боку грамадства і з умовай падтрымкі дзяржавы». 

Што да справаводства, то экс-галоўны ідэолаг запэўнівае, што яно нібыта ўжо пакрысе пераводзіцца на беларускую мову.

«Гэта цяжкі працэс. Зноў жа, асобныя распараджэнні выдаюцца па-беларуску, Мінкульт амаль увесь час прымае па-беларуску свае дакументы. І я б хацеў тут прывесці невялікую дэталь, проста псіхалагічную. Калі ў 1990-я гадах мы праводзілі маштабнае даследаванне па ацэнцы эфектыўнасці развіцця ў класах, дзе дзетак пераводзілі на беларускую мову, то іх узровень інтэлектуальнага развіцця падаў. Чаму? Ім трэба было працаваць шматкроць эфектыўней на ўроках, каб засвоіць прадмет. Бо адбываецца пераклад у галаве, ён запавольвае інтэлектуальны працэс. А нейкае глабальнае запавольванне інтэлектуальнага развіцця адбіваецца і на рэспубліканскім узроўні. Таму цалкам усё мяняць раптоўна нельга, трэба без гвалту. Глядзіце, дзе сёння нейкая вулічная таблічка за старасцю здымаецца, то новая ўжо вешаецца па-беларуску. У свой час мова сышла не дырэктыўна, і гэтак жа яна мусіць вярнуцца, калі ў грамадстве ёсць запатрабаванасць. На тэрыторыі Савецкага Саюза ніводная нацыя не знікла, а на тэрыторыі Еўропы — вялізная колькасць моваў растварылася. Гаворка пра тое, што цяпер трэба захоўваць тое, што захавалася і развіваць гэта», — мяркуе Бузоўскі.

Пра «Пагоню» і сцяг

Чыноўнік таксама даў сваю ацэнку дзейнасці культурніцкіх ініцыятыў, якія ідуць знізу. Напрыклад, мы спыталіся пра «Арт-Сядзібу» — бо акурат у гэты момант побач праехаў хлопец на ровары, у якога на вопратцы была «Пагоня». 

«Калі гэта выкарыстоўваецца для прасоўвання нацыянальных рэчаў — то станоўча. Калі гэта палітызуецца, то адмоўна. Можам пастаяць тут, на праспекце, нейкі час, і ўбачым — дзеці ходзяць, на заплечніках «Пагоня». Ну яе ж ніхто не здзірае. Ні ў школе, ні тут. Гэта наша культурная спадчына — і «Пагоня», і бела-чырвона-белы сцяг. Але не трэба іх палітызаваць. Калі гэта ўжо на нейкіх акцыях выкарыстоўваецца з падтэкстамі, то я ўжо адмоўна на гэта гляджу. А так — мы павінны ведаць, што гэта, адкуль, дзе і як выкарыстоўвалася», — сказаў Бузоўскі.

Пра сацыяльныя сеткі

Фінальным пытаннем мы пацікавіліся ў кіраўніка Цэнтральнага раёну, калі ўжо беларускія чыноўнікі з'явяцца ў сацыяльных сетках.

«Я туды стала пішу. Але як асоба не мушу там прысутнічаць. Я кіраўнік — у мяне ёсць паўнамоцтвы, праца. Пра канкрэтныя дзеянні я магу напісаць, вось як пра сённяшняе мерапрыемства, напрыклад. А маё персанальнае жыццё — ну яно, відаць, не павінна быць наверсе, абмяркоўвацца. Гэта будзе некарэктна. Гэта ў большай ступені папулісцкія рэчы, калі робіцца напаказ. Тут галоўнае — каб мяне ацэньвалі, як кіраўніка, каб рос давер да органаў выканаўчай улады», — рэзюмаваў чыноўнік.

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года39

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

Як выгадна купіць машыну на аўкцыёне ў Еўропе без пасярэднікаў — расказваем16

Маладыя бацькі ў 100 гадоў. У пары галапагоскіх чарапах упершыню нарадзіліся дзеці

Трамп пракаментаваў падзенне фондавага рынку з-за ўвядзення пошлін4

Еўрапейскі ўніверсітэт залічыў першага студэнта — штучны інтэлект

Мора на майскія: дзе адпачыць і колькі будзе каштаваць2

«Прыехала, каб шэсць гадзін паглядзець тэлевізар». Беларуску са статусам уцекача не пусцілі ва Украіну без візы8

На Ліманскім напрамку ва Украіне абвастраецца сітуацыя1

Журналісты высветлілі, як рэдактара Atlantic дадалі ў чат аб ударах па Емене. Яго зблыталі з чыноўнікам Трампа2

«Традыцыйная жонка» — модны рух, якім захапілася моладзь44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года39

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць