У Гродне мужчына забраў з крамы скрыню з ахвяраваннямі для Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Гэты інцыдэнт здарыўся днём 11 чэрвеня ў памяшканні цэнтра продажу камп'ютараў і тэлефонаў «Лічбавы Цэнтр» на вуліцы Антонава, паведамляе Блог Гродна s13.

Мужчына, якога зафіксавала унутраная камера відэаназірання, мэтанакіравана ішоў да скрынкі, усталяванай валанцёрамі для збору ахвяраванняў. На відэа відаць, як ён некаторы час мітусіцца і спрабуе ўзламаць скрынку, але ў яго нічога не атрымліваецца. У выніку ён дамогся жаданага і выкраў частку грошай. У момант, калі той паспяшаўся ўцячы з крамы, за ім выбег супрацоўнік гандлёвага аб'екта, але не змог дагнаць.

Ужо праз гадзіну пасля крадзяжу 23-гадовы мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на чыгуначным вакзале. Сам ён з'яўляецца жыхаром Мазыра, летась прыцягваўся да адказнасці за падобныя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0