20 чэрвеня ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца прэзентацыя кнігі «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова. У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел:

  • Валянцін Акудовіч
  • Адам Глобус
  • Віктар Марціновіч
  • Уладзімір Някляеў
  • Барыс Пятровіч
  • Ціхан Чарнякевіч

Мінск, пр. Незалежнасці, 37а. Пачатак а 19-й. Уваход — вольны.

Крыху пра кнігу. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для ўсіх аматараў метафізічных вандровак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0