Усяго патроху9090

Прадстаўнік «Мілавіцы» параўнаў жанчын з самкамі, якія мусяць радаваць мужчын

«Мужчына выбірае тую самку, якая здольная нарадзіць і выкарміць нашчадкаў. Галоўнае, каб яна была актыўная, пазітыўная, дарыла мужчыну радасць». Пасля кастынгу «Мілавіцы», на якім шукалі новы твар брэнда, гендырэктар кампаніі-дыстрыбутара Яўген Зуеў ад імя вытворцы падзяліўся са СМІ меркаваннямі пра ідэал прыгажосці, якія, нечакана для яго, выклікалі гарачае абмеркаванне ў сацсетках.

Мы патэлефанавалі Яўгену, каб ён растлумачыў, што меў на ўвазе.

Яўген Зуеў у акружэнні мадэляў.

«Наша Ніва»: Яўген, у інтэрв’ю падчас кастынгу вы разважалі пра ідэалы прыгажосці: «Кожны з нас хоча жыць лепш, кожны мужчына хоча мець прыгожую жанчыну, кожная жанчына хоча мець прыгожае цела». Дык а што рабіць тым, каму, па вашай філасофіі, не пашанцавала з фізічнымі дадзенымі?

Яўген Зуеў: СМІ і чытачы, як заўсёды, вырвалі асобныя выказванні з кантэксту. Я меў на ўвазе менавіта сітуацыю з мадэлямі: шмат дзяўчат у анкеце пра сябе пазначылі куды большыя памеры грудзей, чым ёсць на самой справе.

Я лічу, што любая жанчына прыгожая, але для тых, хто нечым незадаволены, у нас ёсць станікі пуш-ап. На гэтую тэму ёсць жарт, што наш бізнэс дапамагае падманваць мужчын. Пры гэтым мы робім гэта не вульгарна, а арыстакратычна, без намёкаў на сэксуальныя дамаганні.

«НН»: Падман патрэбны толькі для таго, каб знайсці, як вы кажаце, «самца»? Гэта галоўнае прызначэнне жанчыны?

ЯЗ: Калі жанчын будуць кахаць толькі за грудзі, то чаго тады варта гэтае каханне? У іх ёсць шмат іншых якасцяў: розум, здольнасць камунікаваць, раздзяляць з партнёрам цяжкасці. Наша кампанія ўспрымае жанчыну як асобу, якая, у першую чаргу, набывае бялізну для сябе любімай.

«НН»: Але пры гэтым вы кажаце пра нейкія ўмоўныя ідэалы прыгажосці (падцягнутае цела, напрыклад), якім трэба адпавядаць усім, каб быць канкурэнтаздольным…

ЯЗ: У інтэрв'ю з журналістамі мы абмяркоўвалі, што большасць вытворцаў, калі робяць рэкламу, стараюцца знайсці жанчыну з прывабнай фігурай, каб лепш прадаць адзенне праз сэкс. Але, само сабой, ва ўсіх людзей розныя густы. Сказаўшы, што ў модзе падцягнутае цела, я не імкнуўся нейкім чынам абразіць жанчын, якія не адпавядаюць ідэалам прыгажосці. Проста хацеў адзначыць, што, нягледзячы на моду на здаровы лад жыцця, беларусы ўсё роўна не масава займаюцца спортам і правільна харчуюцца. Праблема тычыцца і мужчын: паглядзіце, у колькіх дзядзькоў піўны жывот. І гэта, з майго пункту гледжання, не ёсць добра, бо якраз падцягнутасць і азначае, што чалавек здаровы.

І калі зноў жа размаўляць пра фізіялогію, давайце будзем шчырыя. Калі па вуліцы ідзе мужчына, а насустрач яму — дзве жанчыны: адна спартыўная, а другая не. На каго ён зверне ўвагу? Канечне ж, на першую, таму што такая ў нас фізіялогія.

Можа, нейкая дзяўчына ўбачыць наш рэкламны плакат і захоча быць падобнай да мадэлі — не бачу нічога дрэннага ў тым, калі мы матывуем чалавека.

Я не выключаю, што ў будучыні «Мілавіцу» могуць прадстаўляць і мадэлі «плюс сайз».

Не таму, што гэта дыктуе мода, а таму што мы адчуем такія патрэбы аўдыторыі. Мы ў прынцыпе даўно робім стаўку на жанчын з вялікімі памерамі — гэта нашы асноўныя кліенты. У нас шырокі памерны шэраг, якім можа пахваліцца далёка не кожны вытворца.

Каментары90

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года52

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве верталёт будзе суправаджаць цягнікі з Беларусі ў Калінінград6

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска28

«Прабачце, беларусы!» Жыхарка Слуцка ўзяла на сябе адказнасць за красавіцкія снегапады3

«Наступілі на руку і зламалі тры пальцы, білі электрошокерам у пах» — экс-палітвязень з суполкі «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»3

У Беларусі выкрылі схему незаконнай легалізацыі замежнікаў1

У Мінску прадаюць кватэру ў стылі палаца3

Дэфіцыт жалеза: як яго распазнаць?1

«Польшча для хлопца — квіток у адзін канец на 10+ гадоў». Куды паступаюць дзеці айцішнікаў10

Кадэбэшнік адпраўляў прастытутак у Фінляндыю, а цяпер арыстакрат. Як сям'я расійскіх шпіёнаў ператварылася ў еўрапейскіх магнатаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года52

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць