12 чэрвеня ў Маскве і Пецярбургу былі затрыманыя больш за тысячу чалавек. Паліцыя затрымлівала тых, хто, як ёй здавалася, выйшаў на акцыі пратэсту супраць карупцыі (у Маскве — на Цвярской вуліцы, у Пецярбургу — на Марсавым полі). Паколькі 12 чэрвеня адзначаўся яшчэ і Дзень Расіі, то многія затрыманні адбываліся літаральна пад гімн краіны, паведамляе meduza.io.