Дзяўчына патанула на вадаёме ў Камянецкім раёне пасля таго, як перавярнулася на надзіманым матрацы, паведамляюць беларускія СМІ са спасылкай на раённую арганізацыю Таварыства ратавання на вадзе.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю днём на возеры Сіпурка, што знаходзіцца паблізу беларуска-польскай мяжы. Цела вадалазы змаглі знайсці толькі праз суткі.

«Работнікамі Таварыства ў 80 метрах ад берага на глыбіні каля пяці метраў было знойдзенае цела патанулай», — сказалі ў арганізацыі. Паводле інфармацыі відавочцаў, дзяўчына плавала на надзіманым матрацы і на адлегласці 50 метраў ад берага перавярнулася.

У Таварыстве ратавання на вадзе заклікалі грамадзян, якія збіраюцца на адпачынак да вадаёмаў, быць вельмі асцярожнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0