«Голден Стэйт» на сваёй пляцоўцы абыграў «Кліўленд» у пятым матчы фіналу плэй-оф НБА - 129:120. Каманды сустракаліся ў фінале трэці раз запар.
Найбольш важкі ўклад у перамогу «Уорыарз» зрабілі Кевін Дзюрант і Стэф Кары - 39 і 34 балы, адпаведна. У складзе «Кавальерз» самым выніковым стаў Леброн Джэймс, на рахунку якога 41 пункт.
Гэтая перамога дазволіла «Голдэн Стэйт» выйграць серыю з лікам 4-1 і заваяваць чэмпіёнскі тытул. Для «Уорыорз» ён стаў пятым у гісторыі (адзін - у рамках баскетбольнай асацыяцыі Амерыкі) і другім за апошнія тры гады.
«Кліўленд» прайграў трэці фінал з чатырох. Год таму «Кавальерз» перамаглі ў фінале «Голдэн Стэйт», а два гады таму прайгралі.