Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

«Заўчасна казаць, ці дойдзе справа да суда», — сказаў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык, адказваючы на пытанне журналістаў у кулуарах Палаты прадстаўнікоў Беларусі.

«Вы цудоўна ведаеце, што абвінавачанні сур’ёзныя выстаўленыя, — дадаў Вакульчык. — Па кім не было доказаў, той невінаваты, па тых пераслед спынены».

Старшыня КДБ мяркуе, што, разважаючы пра «Белы легіён», трэба поўна і ўсебакова ўсё даследаваць.

«Гэта група людзей, ёсць там арганізаванасць? Ёсць. Узброенасць? Ёсць. 287 артыкул — гэта не палітычны артыкул, а экстрэмізм. У следчых устаноўка аб'ектыўна разабрацца. Я ведаю болей, але не магу сказаць. Я прыхільнік, каб на ўсе пытанні былі адказы. Заўчасна нельга казаць, што яны злачынцы. Калі ў следчага ці ў мяне, як кіраўніка, ёсць нават некая пераканаўчасць, то гэтага не дастаткова — павінны быць вычарпальныя доказы віны. Мы цяпер разбіраемся, хто там быў лідар, хто выканаўца.

Таму я не буду называць Лазоўскага галоўным. І не трэба блытаць клуб «Патрыёт» з «Белым легіёнам» — гэта рознае, проста некаторыя некалі былі ў «Патрыёце».

Вельмі шмат інфармацыі, вы ведаеце, колькі там удзельнікаў. Таму ўсё, каб пасля не абвінавацілі ў тэндэнцыйным асвятленні».

«Справа «Белага легіёна», якую яшчэ называюць «Справай патрыётаў», была распачатая ў сакавіку гэтага года. Спачатку па ёй былі арыштаваныя тры дзясяткі чалавек. На сёння ў зняволенні застаюцца 14. Ім выстаўленыя абвінавачванні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. 

Праваабаронцы называюць справу сфабрыкаванай, каб збіць хвалю масавых пратэстаў, што адбываліся ў лютым і сакавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?