26 чэрвеня «Арт Сядзіба» ладзіць дзясяты паказ спектакля «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў».
Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выбітнаму беларускаму дзеячу, палітыку, пісьменніку, мовазнаўцу, стваральніку першага ўнармаванага правапіса сучаснай беларускай мовы.
Спектакль «Браніслаў» — гэта першы спектакль «Арт Сядзібы». Прэм’ера адбылася ў 2015 годзе ў Мінску на сцэне тэатра БДУ «На балконе». Але пасля двух паказаў спектакль быў адменены, фактычна забаронены, і з таго часу ягоныя пастаноўкі ладзіліся напаўпадпольна.
За час існавання «Браніслаў» наведаў Пружаны, Гомель, Вільню і цяпер зноў вяртаецца ў Мінск. Гэта будзе юбілейны, 10-ты паказ. У пастаноўцы задзейнічаныя студэнты тэатральных універсітэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафесій. Але ўсе яны звязаныя адной ідэяй — любоўю да Беларусі, да беларускай мовы і жаданнем распавесці пра невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.
Фота Пятра Маркелава
Спектакль адбудзецца ў клубе «ILI» (пр. Незалежнасці, 131, к. 1). Пачатак а 20-й гадзіне.
Запісацца на спектакль можна праз форму і па тэлефоне +375296517898.
Увага! Колькасьць месцаў абмежаваная!
Уваход вольны.