Filipe Amorim/ZUMAPRESS.com

Filipe Amorim/ZUMAPRESS.com

Падатковая служба Іспаніі сцвярджае, што з 2011 па 2014 гады Раналду не заплаціў у казну падаткаў на агульную суму €14,7 млн. Прадстаўнікі пракуратуры лічаць, што Раналду свядома выкарыстаў «бізнэс-структуру», створаную ў 2010 годзе, з тым, каб схаваць свой даход ад уладаў. Гаворка ідзе пра даход, атрыманым за выкарыстанне медыяправоў.

Раналду абвінавачваюць у чатырох эпізодах ўхілення ад выплаты падаткаў. Па звестках пракуратуры, найбольшую суму партугалец схаваў ў 2014 годзе — тады іспанская казна не атрымала €8 508 419.

У канцы мая Раналду добраахвотна выплаціў іспанскай казне €6 млн з тым, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Партугалец заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць з падатковай службай і пры неабходнасці выплаціць пазасталыя грошы.

Па іспанскіх законах ў выпадку добраахвотнай згоды на пагашэнне запазычанасці крымінальная справа не адкрываецца. У аналагічнай сітуацыі падатковая служба Іспаніі адмовілася ініцыяваць крымінальны пераслед у дачыненні Жазэ Маўрынью, які ўзначальваў «Рэал» у якасці трэнера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0