Беларускія баскетбалісткі прайгралі ў апошнім матчы групавога турніру камандзе Бразіліі - 53:68. Праўда, гэты матч ніякага значэньня для месца беларусак у турнірнай табліцы ня меў. Таму яны і далі сабе расслабону. У групе наша каманда заняла 3-е месца, прапусьціўшы наперад чэмпіёнак сьвету - зборную Аўстраліі, і Расею.

Зь пяці гульняў беларускі выйгралі дзьве галоўныя: у Паўднёвай Карэі і Латвіі. Таму наша каманда трапіла ў чвэрцьфінал.

Нашымі праціўніцамі на гэтым этапе стануць гаспадыні Алімпіяды - кітаянкі. Трымаем кулакі за нашых!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?