У Бабруйску, у дадатак да двух наяўных ужо скульптурных баброў, з'явіўся трэці. Скульптуру трохі большую за чалавечы рост выразаў з дрэва выкладчык мясцовага каледжа Васіль Вайцяховіч. Яна стаіць каля адной з раённых адміністрацый горада.

Мажны бабёр чамусьці адзеты ў мундзір вялікага вайсковага чына часоў Расійскай імперыі. У інтэрнэце яго жартам назвалі «бабёр-вешальнік» за падабенства з Мураўёвым, душыцелем паўстання Каліноўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0