У Івацэвіцкім раёне мужчына скраў трактар, каб з'ездзіць па цыгарэты ў суседнюю вёску, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Сівіцкая.

Выпадак адбыўся 12 чэрвеня ў вёсцы Жытлін. У Івацэвіцкі РАУС звярнуўся дырэктар прыватнага прадпрыемства, якое спецыялізуецца на лесанарыхтоўцы, і паведаміў, што невядомы з двара арандаванага ПП дома скраў трактар BELARUS 892 2011 года выпуску. Для высвятлення ўсіх абставін на месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Сагнаная сельгастэхніка была знойдзеная ў лясным масіве паблізу вёскі Корачын.

Згоншчыкам аказаўся 35-гадовы мужчына, знаёмы гаспадара арандаванага прыватным прадпрыемствам дома. Мужчына аказваў дапамогу ў колцы дроў. Як высветлілася, пасля ўжывання спіртных напояў ён вырашыў з'ездзіць на трактары ў суседнюю вёску ў краму па цыгарэты. Аднак па дарозе не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у канаву. Там згоншчык кінуў тэхніку і ўжо пешшу вярнуўся дадому.

Па дадзеным факце Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0