У разведвальных службах Малдовы лічаць, што пяцёра высланых з краіны расійскіх дыпламатаў былі шпіёнамі і ажыццяўлялі вярбоўку баевікоў для ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на крыніцу ў малдаўскім ўрадзе і яшчэ на дзве крыніцы ў дыпламатычных колах, піша УНІАН.

Reuters

Як сцвярджаюць дасведчаныя крыніцы, пяцярых дыпламатаў выслалі з-за імаверных адносін да афіцэраў, якія выконвалі задачы пад прыкрыццём расійскага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл. У той жа час, крыніцы не паведамілі, якім чынам расійскія дыпламаты вербавалі баевікоў і як шмат завербаваных. Да таго ж, Reuters адзначае, што не можа самастойна праверыць сцвярджэнні аб дзейнасці расійскіх дыпламатаў.

Таксама сказана, што ў расійскім міністэрстве замежных спраў адмовіліся каментаваць тое, што адбылося.

Малдаўская выведка сцвярджае, што баевікоў, якіх вербавалі ў Гагаузіі, спачатку адпраўлялі ў лагер ваеннай падрыхтоўкі ў Растоўскай вобласці на поўдні Расіі. Крыніцы не падалі больш інфармацыі аб месцы знаходжання лагера.

Як вядома, Расія выкарыстоўвае мінімум два лагеры ў Растоўскай вобласці для падрыхтоўкі добраахвотнікаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. Тры крыніцы сказалі, што некаторая інфармацыя аб гагаузах, якія ваююць на баку баевікоў, была прадастаўленая малдаўскім уладам Службай бяспекі Украіны. Атрымаўшы інфармацыю ад СБУ, малдаўскія ўлады атрымалі магчымасць адсочваць, арыштоўваць і дапытваць баевікоў з Гагаузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?