У беларусаў – яшчэ два мэдалі.

У нядзелю Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбра, а Іван Ціхан бронзу ў кіданьні молату. Вынік Вадзіма – 81,61, Івана -- 81,51.

А золата сыходзіць у братняю Славеніі. Алімпійскім чэмпіёнам стаў Прымаж Козмус, які зашпурнуў хвастаты снарад на 82,02 мэтра.

На жаль, ня трапіла ў фінал бегу на 100 м Юля Несьцярэнка. У агульным заліку паўфіналаў алімпійская чэмпіёнка Афінаў, Белая Маланка, была на 10-м месцы,
а трэба было б быць 8-й. Шкада, вельмі шкада.
Затое Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбра, а Іван Ціхан - бронзу ў кіданьні молата. Такім чынам беларусы маюць на сваім рахунку дзесяць узнагарод:

тры срэбры (Андрэй Рыбакаў –цяжкая атлетыка, Натальля Міхневіч – ядро, Вадзім Дзевятоўскі – молат) і сем бронзаў (Кацярына Карстэн, Юлія Бічык / Натальля Гелах – веславаньне, Настасься Новікава – цяжкая атлетыка, Міхаіл Сямёнаў – грэка-рымская барацьба, Андрэй Міхневіч – ядро, Надзея Астапчук – ядро, Іван Ціхан – молат).

У панядзелак пройдуць спаборнцітвы ў шпурляньні дыску ў жанчынаў: тут нашыя надзеі на Ірыну Ятчанку, Эліну Зьвераву ды Ганну Мазгунову. Трансьляцыя з 14:20 да 16:50 на БТ.

У выніку беларусы трымаюць высокую 13-ю пазыцыю ў агульным заліку мэдалёў. Па стане на 16.00 17 жніўня ён выглядае так:

ЗША 18 20 25 (63)

Кітай 32 13 12 (57)

Аўстралія 8 10 11 (29)

Расея 6 10 11 (27)

Брытанія 11 6 8 (25)

Францыя 4 9 12 (25)

Нямеччына 9 6 6 (21)

Карэя 7 9 5 (21)

Японія 8 5 7 (20)

Італія 6 6 6 (18)

Украіна 5 3 6 (14)

Нідэрлянды 2 4 4 (10)

Беларусь 0 3 7 (10)

Куба 1 3 4 (8)

Казахстан 1 3 4 (8)

Румынія 3 1 3 (7)

Канада 2 1 4 (7)

Польшча 2 3 1 (6)

КНДР 2 1 3 (6)

Чэхія 2 3 0 (5)

Новая Зэляндыя 2 1 2 (5)

Швайцарыя 2 0 3 (5)

Азэрбайджан 1 2 2 (5)

Бразылія 1 0 4 (5)

Вугоршчына 0 4 1 (5)

Арменія 0 0 5 (5)

Славаччына 3 1 0 (4)

Гішпанія 2 1 1 (4)

Зімбабвэ 1 3 0 (4)

Нарвэгія 1 2 1 (4)

Славенія 1 1 2 (4)

Інданэзія 1 0 3 (4)

Данія 1 0 3 (4)

Грузія 2 0 1 (3)

Баўгарыя 1 1 1 (3)

Швэцыя 0 3 0 (3)

Турцыя 0 2 1 (3)

Аўстрыя 0 1 2 (3)

Манголія 1 1 0 (2)

Фінляндыя 1 0 1 (2)

Харватыя 0 1 1 (2)

Узбэкістан 0 1 1 (2)

Альжыр 0 1 1 (2)

Калюмбія 0 1 1 (2)

Кіргізія 0 1 1 (2)

Сэрбія 0 1 1 (2)

Грэцыя 0 1 1 (2)

Тайвань 0 0 2 (2)

Тайлянд 1 0 0 (1)

Індыя 1 0 0 (1)

Эфіёпія 1 0 0 (1)

Ямайка 1 0 0 (1)

Туніс 1 0 0 (1)

Віетнам 0 1 0 (1)

Эквадор 0 1 0 (1)

Эстонія 0 1 0 (1)

Трынідад і Табага 0 1 0 (1)

Кенія 0 1 0 (1)

Фінляндыя 0 1 0 (1)

Літва 0 0 1 (1)

Аргентына 0 0 1 (1)

Таджыкістан 0 0 1 (1)

Мэксыка 0 0 1 (1)

Тога 0 0 1 (1)

Эгіпет 0 0 1 (1)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?