Сёння а 12:20 па мінскім часе з касмадрома Байканур будзе запушчана ракета-носьбіт «Саюз-2.1а» з транспартным беспілотным грузавым караблём «Прагрэс МС-06» на борце. Запуск ракеты будзе транслявацца ў рэжыме рэальнага часу.

Анлайн-трансляцыю будзе весці касмічнае агенцтва NASA. Глядзець можна тутака:

Касмічны карабель «Прагрэс МС-06» даставіць на Міжнародную касмічную станцыю неабходныя астранаўтам рэчы: паліва ў баках камбінаванай рухальнай ўстаноўкі (КРУ) і ў баках сістэмы дазапраўкі, газы ў балонах сродкаў падачы кіслароду, ваду, санітарна-гігіенічнае абсталяванне, сродкі медыцынскага забеспячэння, кантэйнеры з прадуктамі, пасылкі для экіпажа і іншае. Акрамя таго, у складзе грузу знаходзяцца нанаспадарожнікі «Танюша-ЮГЗУ», «Сфера-53» і ТНС-О №2, якія патрэбныя для навуковых эксперыментаў.

Як паведамляюць прадстаўнікі Раскосмаса, 10 чэрвеня спецыялісты завяршылі зборку ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а». На наступны дзень ракету вывезлі з мантажна-выпрабавальнага корпуса і ўстанавілі ў вертыкальнае становішча на стартавым комплексе пляцоўкі №31 касмадрома Байканур.

Сям'ю трохступеневых ракет-носьбітаў сярэдняга класа «Саюз-2» распрацавалі інжынеры ракетна-касмічнага цэнтра «Прагрэс» (Самара). У сям'ю таксама ўваходзіць двухступеневая ракета-носьбіт «Саюз-2.1в» лёгкага класа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?