14.06.2017 / 13:42

Юрыст выклікаў Случака на дуэль: «Беларуская мова — мёртвая. А цяпер паспрабуй мяне засудзіць» 193

Слаўгарадскі юрыст Арцём Агафонаў вырашыў справакаваць гомельскага актывіста Ігара Случака.

Арцём Агафонаў 

Агафонаў адмыслова пакінуў у сацсетках наступны допіс па-руску: «Белорусский язык — мёртвый. Говорю специально для тебя. Теперь попробуй меня засудить. Принимаешь вызов? Или только против детей способен геройствовать?».

Пры гэтым Агафонаў удакладняе, што свядома правакуе Случака, а сам ён так пра мову не думае.

Ігар Случак пакуль не адрэагаваў на сітуацыю.

Гомельскі актывіст Случак, які сам сябе называе «моўным інспектарам», вядомы заявамі ў суд на тых, хто негатыўна выказваецца пра беларускую мову. Пасля яго заявы за выказванне «Беларуская мова — гэта труп, які гніе, яго пара ўжо закапаць як мага глыбей» атрымаў штраф былы гомельскі міліцыянт Васіль Варушчанка.

Ігар Случак.

Таксама апошнім часам набрала розгалас гісторыя з 16-гадовым хлопчыкам, які ў сацсетках назваў беларускую мову мёртвай. Случак напісаў скаргу ў Салігорскі райвыканкам.

Пасля гэтага Ігару прыйшоў ліст ад маці падлетка, яна прасіла забраць заяву. Жанчына пісала, што яе сын усвядоміў памылковасць свайго меркавання і гатовы публічна папрасіць прабачэння за свае словы на старонцы суполкі ва Укантакце, дзе ўсё і пачалося. Маці таксама прасіла дараваць яе сыну неабачлівасць, паколькі ён нядаўна перанёс хіміяпрамянёвы курс тэрапіі пры лячэнні злаякаснага анкалагічнага захворвання. Гэтая акалічнасць і справакавала бурную дыскусію ў інтэрнэце: наколькі правільна ці няправільна дамагацца пакарання за абразу мовы пры такіх абставінах?

Заяву Ігар забіраць не стаў. А пазней з'явілася інфармацыя, што ліст ад маці напісаў сам хлопец.

Праўда, адміністратыўную справу супраць падлетка спынілі, караць яго не будуць.

На гэтую гісторыю з падлеткам і адрэагаваў Арцём Агафонаў.

Вось толькі сам Агафонаў асоба, мякка кажучы, даволі спрэчная. Былы член лябедзькаўскай АГП, пасля падзей у Крыме і ўсходзе Украіны ён падтрымаў расійскую агрэсію.

Агафонаў быў тым, хто напісаў скаргу на кіроўцу бел-чырвона-белага аўтобуса, які вазіў у Слуцк ахвотных ушанаваць памяць паўстанцаў.

Акрамя таго, Агафонаў актыўна піша на прапагандысцкія рэсурсы «рускага свету», прасоўваннем якіх займаецца так званы НОД.

Таксама ў лютым 2017 годзе з’явілася інфармацыя, што Агафонаў стаў сустаршынёй аргкамітэта руху «Грамадзянская згода».

«Мэтавая аўдыторыя — кансерватыўная рускамоўная большасць, якая не хоча дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне і абвастрэння міжнацыянальных супярэчнасцяў. Стаўленне да ўлады — незалежнае, аднак у рэзкай канфрантацыі не зацікаўленыя», — акрэсліваў мэты арганізацыі сам Агафонаў.

Случак: На Агафонава рэагаваць не буду, ёсць больш важныя справы

УШ

16
Маклай / Адказаць
14.06.2017 / 13:55
Ня трэба з гэтым судзіцца за здзек над Беларускай мовай: вялікі трыбух яго і даканае...
222
Змагар / Адказаць
14.06.2017 / 13:55
А што "спрэчнага" ў фігуры Агафонава? Тое, што мае ўласныя погляды, якія не супадаюць са змагаровымі?
16
Пракоп я / Адказаць
14.06.2017 / 13:55
Ватник стопудовы гэты агафонау. прычым з дня нараджэння !
Паказаць усе каментары/ 193 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру