14.06.2017 / 13:35

Міністр адукацыі: Чыпсаў і газіроўкі ў школьных буфетах быць не павінна 11

Кантроль над якасцю харчавання ў школах будзе ўзмоцнены, пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка перад сумесным пасяджэннем калегій Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Мінспорту Беларусі.

Міністр адзначыў, што да 1 верасня будзе грунтоўна прааналізавана сістэма кантролю арганізацыі харчавання ў школах з боку кантралёраў гандлю і грамадскага харчавання, а таксама школьнай грамадскасці - цяпер у кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе спецыяльная камісія, якая курыруе адпаведныя пытанні.

«Вельмі важна збалансавана выбудаваць меню, павысіць якасць страў, забяспечыць адпаведную цану і якасць харчавання дзяцей. У школьных сталовых і буфетах не павінна быць чыпсаў, газаваных салодкіх напояў і падобных тавараў. Там павінны быць прадукты, якія не нанясуць шкоду здароўю дзяцей», - сказаў Ігар Карпенка.

7
беларусiк / Адказаць
14.06.2017 / 13:41
Ага, там павiнны быць смажнi i супчык з гнiлой бульбачкi i капусты
1
аляндарка / Адказаць
14.06.2017 / 14:09
дырэктарам школ і персаналу сталовак будзе раздолле. Нават лядоўні дома паадключаюць
0
Тадось / Адказаць
14.06.2017 / 15:00
    Правільна! І ёсьць яшчэ шмат гастранамічнай дрэні, якая не карысная для здароўя. Таму рацыён школьнікаў павінен стаць узорам здаровага харчаваньня, акрамя таго пажадана, каб школа заклала ў дзяцей прывычку і веды правільнага харчаваньня. 
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру