Першакурснік адной з навучальных устаноў пасварыўся з вучнем 11 класа з-за асабістай непрыязнасці. Вынікам стала бойка.

Ілюстратыўнае фота

Ілюстратыўнае фота

Увечары 6 мая ў лясным масіве каля музычнай школы хлопцы вырашылі высветліць адносіны. Студэнт, які быў нападпітку, зламаў школьніку сківіцу, паведамляе светлагорскі партал «Ранак»

«Супраць навучэнца адной з сярэдне-спецыяльных адукацыйных устаноў заведзеная крымінальная справа за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, — распавяла маёр юстыцыі Марыя Саўчанка. — Неабходна памятаць, што медыцынская ўстанова заўсёды паведамляе ў РАУС пра выпадкі падобных траўмаў. Хоча пацярпелы ці не хоча пісаць заяву, справа заводзіцца па факце. Гэтае правіла тычыцца і падлеткаў, і дарослых».

Па заключэнні экспертаў, 16-гадовы падазраваны псіхічна адэкватны, але ўжо пакутуе ад алкагольнай залежнасці. Акрамя таго, гэты ж першакурснік праходзіць падазраваным па некалькіх крымінальных справах.

Справа перададзеная ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?