Стала вядома, што 13 чэрвеня сілавікамі быў затрыманы бізнэсовец Віктар Пузікаў, уласнік таксі «Алмаз 7788». Пузікаву 34 гады, ён адзін з найбольш паспяховых маладых бізнэсоўцаў краіны.

У Следчым камітэце на дадзены момант няма інфармацыі адносна затрымання.
Першым пра затрыманне Пузікава напісаў лідар прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка. Ён кажа, што, па непацверджанай інфармацыі, Пузікаў затрыманы па падазрэнні ў нясплаце падаткаў.
На форумах таксістаў пішуць, што Пузікава разам з жонкай Аленай і намеснікам затрымалі 13 чэрвеня. Цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА на Валадарскага.
Што тычыцца службы таксі, то яна працуе без перабояў. У службы 7788 больш за тры тысячы абанентаў.
Каментары