Улады Беларусі даручылі Citi group і Raiffeisen Bank International арганізаваць сустрэчы з інвестарамі з прычыны размяшчэння даляравых еўрабондаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на крыніцы ў банках. Плануецца, што так званае road show пройдзе на наступным тыдні ў ЗША і Еўропе.

У 2016 годзе міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын казаў, што Беларусь плануе прыцягнуць да 1 млрд даляраў ад размяшчэння еўрабондаў. Размяшчацца планавалася на сямігадовы тэрмін, каб «ўлічыць усе нашы пікавыя плацяжы і не павялічваць іх».

Па дадзеных Рэйтэр, чакаецца размяшчэнне двух траншаў еўрааблігацый - 5-гадовых і 10-гадовых.

Адна каманда наведае Лондан, Цюрых і Франкфурт, а другая дэлегацыя сустрэнецца з інвестарамі ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку і Бостане. Road show пройдзе 19-21 чэрвеня.

Беларусь плануе вярнуцца на міжнародны пазыковы рынак пасля працяглай паўзы. У студзені 2011 года 7-гадовыя суверэнныя еўрааблігацыі размяшчаліся на 800 млн даляраў пад 8,95%. Гэта адзіны выпуск еўрабондаў Беларусі, які знаходзіцца ў абарачэнні. У ліпені 2015 года Мінфін пагасіў 1 млрд даляраў па дэбютных еўрабондах, размешчаных у 2010 годзе. Выплата адбылася ў асноўным за кошт паступленняў мытных пошлін і запазычання на расійскім рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?