Аляксандр Лукашэнка назваў шэсць найважнейшых задач, якія стаяць перад Арганізацыяй Дамовы аб калектыўнай бяспецы на сучасным этапе. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - удзельніц АДКБ.

У якасці найважнейшых задач прэзідэнт вызначыў каардынацыю замежнапалітычнай дзейнасці дзяржаў - членаў АДКБ; супрацоўніцтва Арганізацыі з вядучымі ўніверсальнымі і рэгіянальнымі міжнароднымі структурамі; комплекснае ўмацаванне ваеннага, ваенна-тэхнічнага, антыкрызіснага і міратворчага патэнцыялаў АДКБ.

Гэта таксама процідзеянне міжнароднаму тэрарызму і барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў; забеспячэнне стабільнай міграцыйнай абстаноўкі; ўдасканаленне юрыдычнай асновы і механізмаў узаемадзеяння ў рамках Арганізацыі.

Як паведамлялася, Беларусь старшынюе ў АДКБ з 14 кастрычніка 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?