У Google Maps цяпер з’явілася магчымасць віртуальна наведваць самыя вядомыя музеі. Інтэрнэт-гігант Google зрабіў лічбавыя панарамныя фотаздымкі і інтэграваў іх у свае карты.
У Google Arts and Culture ужо зрабілі мабільны дадатак для прагляду мастацкіх работ. Акрамя віртуальных тураў, у праграме нават ёсць функцыя «Shazam для карцін», якая дазваляе вызначыць аўтара той ці іншай карціны. Таксама падчас віртуальнага шпацыру па музеі карыстальнік можа нават чытаць анатацыі да прадстаўленых экспанатаў.
Так праходзіў працэс стварэння віртуальных тураў.
Калі ў пошуку ўвесці карціны Ван Гога, то Google Maps аўтаматычна прадставіць спіс музеяў, у якіх выстаўляюцца яго работы.
Пошук твораў можна ажыццяўляць не толькі па мастаках, але і па гістарычных эпохах, героях карцін, стылях і нават каляровай гаме.
Карціны можна праглядаць не толькі ў рэальным памеры, але і павялічваць іх. У праграме Google Arts & Culture ужо ўдзельнічае каля 440 музеяў. Інтэрнэт-гігант алічбаваў больш як 15 тысяч работ.