Алег Радзюк, фота Настассі Храловіч

Алег Радзюк, фота Настассі Храловіч

Алег Радзюк, вытворца прыладаў для двубояў маркі «ALEH», хварэе на рак скуры, і яму патрабуецца аперацыя коштам 2000 (дзве тысячы) даляраў.

Алег Радзюк, якога сябры і знаёмыя клічуць Дзядзькам Алегам, вядомы сваёй адкрытасцю і добразычлівасцю. Пра яго самога і ягоную дзейнасць распавядала Наша Ніва. Дзядзька Алег, раней сам каратыст і баксёр, цяпер вырабляе экіпіроўку для беларускіх байцоў —прафесіяналаў і аматараў, сам вядзе і прапагандуе здаровы лад жыцця. Ён заўзятар мінскага «Тарпеда», у жыцці карыстаецца беларускай мовай. Усё інфармацыйнае суправаджэнне яго дзейнасці таксама вядзецца па-беларуску.

Таксама Алег Радзюк займаецца арганізацыяй дапамогі затрыманым па «справе патрыётаў» і іх сем’ям. Да таго ж ён арганізоўваў бясплатныя трэніроўкі па боксе для дзяцей і юнакоў.

Цяпер гэтаму чалавеку самому патрэбная дапамога, хоць ён і не любіць пра гэта гаварыць. Кажа, што падтрымліваць цяпер трэба незаконна затрыманых і абвінавачаных. Калі ж вы хочаце аказаць матэрыяльную дапамогу Алегу Радзюку на лячэнне ад раку скуры, то можна перавесці сродкі на наступныя рэквізіты:

BY18 AKBB 3134 0000 0736 9542 0355 (BYN)

BY85 AKBB 3134 0000 0737 1542 0355 (EUR)

BY03 AKBB 3134 0000 0737 0542 0355 (USD)

БІК: AKBBBY21527

Філіял №527 ААТ «АСБ Беларусбанк»

Атрымальнік: Радзюк Алег Аляксандравіч

У той жа час вы таксама можаце дапамагчы, набываючы ў яго экіпіроўку для двубояў. Усе прылады робяцца ўручную і вылучаюцца высокай якасцю, пацверджанай шматлікімі беларускімі байцамі. Прадукцыю маркі «ALEH» можна замовіць непасрэдна ў самога Алега Радзюка па тэлефоне +375 29 779 03 63.

Дзядзька Алег: «У свеце ўсім кіруе сіла»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?