Пра мову нехта сказаў, што тады за яе можна будзе не перажываць, калі па-беларуску загавораць прастытуткі ды хуліганы. 

Гэтая думка прыгадалася журналісту «Нашай Нівы», калі ён убачыў рэперскі кліп мінскіх пацаноў.

Кліп той вытрыманы ў такім «гоп»-стылі — моладзь чытае рэп пра непавагу да міліцыі, цяжкую долю, смерць знаёмых, унутраную моц. Гэты час на фоне саліста стаяць яго сябры ў вулічнай вопратцы, падпяваюць прыпеву — «буду патрыётам нават за межамі».

Словам, такі тыповы пацанскі рэпчык. 

Сам кліп мы размясціць не можам, пакінем толькі спасылку, бо там ёсць лаянка. 

Але што звярнула на сябе ўвагу? Тыя «вулічныя» пацаны носяць адзенне з «Пагоняй». 

Нацыянальнае жыве і шырыцца ўжо не толькі ў асяродку інтэлігенцыі, але і «знізу» — сярод моладзі, якая не толькі не заспела нацыянальную сімволіку дзяржаўнай, але і ў школе пра яе не чула, з палітыкай не звязвае. 

Тут варта дадаць, што вулічны рэп агулам — гэта значны элемент вулічнай культуры ў краінах Захада. Але песні тыя амаль што заўсёды нясуць пасыл, які не зразумелы людзям старэйшага пакалення ці проста носьбітам адукацыі, вышэйшай за сярэднюю. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?