Па меншай меры сем чалавек загінулі і яшчэ каля 60 пацярпелі ў выніку выбуху ў дзіцячым садку на ўсходзе Кітая. Паводле даных мясцовай паліцыі, сярод пацярпелых ёсць жанчыны і дзеці, паведамляе ВВС.

Reuters

Reuters

Паводле даных агенцтва Сіньхуа, два чалавекі памерлі на месцы, яшчэ пяцёра памерлі з-за цяжкіх раненняў. Яшчэ дзевяць пацярпелых знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Выбух прагрымеў у дзіцячым садзе ў раёне Фэнсянам, ва ўсходняй правінцыі Цзянсу. На фотаздымках, якія публікуюць карыстальнікі сацсетак, відаць, што сярод параненых ёсць дзеці.

Паводле даных мясцовых СМІ, выбух прагрымеў каля пяці гадзін вечара па мясцовым часе, якраз калі бацькі забіралі дзяцей з дзіцячага саду.

Паліцыя высвятляе абставіны здарэння. Аб характары выбуху афіцыйна нічога не паведамляецца. Паводле даных кітайскага інтэрнэт-выдання Sohu, у сталовай дзіцячага саду мог выбухнуць газ.

За апошнія тыдні гэта ўжо другое буйное здарэнне ў Кітаі, у якім пацярпелі дзеці. У маі 11 дзяцей загінулі ў выніку ДТЗ з аўтобусам.

Аўтобус, які перавозіў 11 дашкольнікаў, урэзаўся ў тунэлі ў аўтамабіль. Пасля сутыкнення аўтобус загарэўся. У выніку ўсе дзеці, якія былі ў аўтобусе, загінулі, выжыць удалося толькі настаўніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?