Цела 20-гадовага хлопца са скрыпкай знойдзенае ў лесе Лідскага раёна, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Труп знайшлі 7 чэрвеня ў лясным масіве паблізу вёскі Дайнова. На целе выяўленыя множныя рэзаныя раны левага перадплечча і пляча, раны ў вобласці правага локцевага згіну і правага перадплечча і ў вобласці сэрца. Побач ляжалі скрыпка і смык, футляр ад іх, а таксама лязо, акуляры, мужчынская кашуля і бялізна.

Следчыя высветлілі асобу загінулага, ім аказаўся 20-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Астроўля, які пайшоў з дому 4 чэрвеня.

«Праводзіцца праверка. Папярэдняй версіяй гібелі хлопца з'яўляецца суіцыд», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік УСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0