Сэрвіс мікраблогаў Twitter абвясціў аб маштабным абнаўленні дызайну сайта і мабільных прыкладанняў.

Найбольшыя змены закранулі знешняе афармленне профіляў і навігацыйныя опцыі сэрвісу. На радасць аматарам «лайкаў» і рэтвітаў зараз іх колькасць і змяненне транслюецца ў рэжыме рэальнага часу.

Выявы профіляў сталі закругленымі, вылучаючыся на фоне прымацаваных публікацый. Да адзінага фармату атрымалася прывесці шрыфты, а абразкі сталі больш зразумелымі інтуітыўна. У прыватнасці, значок адказу стаў падобны да воблачка з паведамленнем.

Раней карыстальнікі блыталіся ў прызначэнні стрэлкі, якая паказвае назад, прымаючы яе за кнопку вяртання на папярэднюю старонку або выдалення паведамленні. У мабільных версіях сацсеткі абнавілася база налад. У ёй цяпер утрымліваюцца звесткі пра карыстальніка і ўласна налады.

Twitter паведаміў, што яны не абрынулі ўвесь масіў абнаўленняў на галовы карыстальнікаў, а пачынаюць ўводзіць іх паступова. З усімі новаўвядзеннямі можна азнаёміцца на працягу бліжэйшых дзён і тыдняў.

А падпісацца на твітар НН можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?