Дроны з васьмю вінтамі, якія могуць пераносіць дэфібрылятары на хуткасці 80 км у гадзіну, змогуць уратаваць вялікую колькасць людзей дзякуючы таму, што яны могуць дабрацца да чалавека з сардэчным прыступам у 5 разоў хутчэй, чым звычайная хуткая дапамога.

І гэта вельмі істотны паказчык, таму што з кожнай хвілінай шанцы ўратаваць чалавека з сардэчным прыступам змяншаюцца на 10%.

У тэстах Каралінскага інстытута ў Швецыі дроны-дэфібрылятары 18 разоў выляталі да меркаваных пацыентаў у радыусе 10 кіламетраў, і кожны раз яны былі на месцы хутчэй, чым хуткія. У сярэднім дроны даляталі да пункта прызначэння за 5 хвілін 21 секунду, у той час як хуткая ехала каля 22 хвілін.

Навукоўцы спадзяюцца, што любы мінак зможа прымацаваць дэфібрылятар да грудзей хворага, у той час як медык праз дынамік на дроне будзе даваць указанні.

Дроны арыентуюцца на мясцовасці пры дапамозе GPS-навігацыі, маюць HD-камеру і камунікуюць праз 3G-сеткі.

Перш чым дроны-дэфібрылятары з’явяцца ў еўрапейскіх гарадах, неабходна яшчэ правесці шматлікія тэсты і стварыць інфраструктуру з дыспетчарскіх цэнтраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?