На некалькі гадзін Горадня прыпыніла свой рух. Вялізная колькасць людзей калонай ішла ад касцёла да касцёла, прыпыняючыся каля самаробных убраных міні-алтарыкаў, каб паслухаць словы з Евангелля. Свята Божага Цела рухомае, звычайна адзначаецца на 60-ты дзень пасля Вялікадня. Сёлета свята сабрала надзвычайную колькасць вернікаў, каля 5 тысяч.
«Божае Цела» ў Горадні сабрала каля пяці тысяч вернікаў ФОТАФАКТ 34
Штогадовае ўрачыстае шэсце з нагоды свята Божага Цела прайшло 15 чэрвеня.