Аляксандр Лукашэнка сёння ў размове з журналістамі падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка распавёў пра сваё стаўленне да адпачынка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пытанне адпачынку ў дачыненні да прэзідэнта ўпіраецца ў Канстытуцыю краіны. «У прэзідэнта Беларусі адпачынку як такога, звычайнага чалавечага, быць не можа. У мяне няма віцэ-прэзідэнта, і паводле Канстытуцыі я свае паўнамоцтвы нікому не магу перадаць», - сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што, нават калі з'язджае, напрыклад, у Сочы на некалькі дзён, ён падтрымлівае з радзімай пастаянны кантакт, прымаючы ўдзел у вырашэнне важных пытанняў.

Што тычыцца адпачынку, Аляксандр Лукашэнка не лічыць, што гэта павінна быць абавязкова звязана, напрыклад, з паездкай на мора. «Па-першае, я не люблю цёплае надвор'е. Наогул трываць не магу. Адпачынак — гэта змена абстаноўкі і роду заняткаў. Калі ты сёння гуляеш у хакей, заўтра сячэш дровы, а паслязаўтра косіш траву, бегаеш на лыжаролерах і гэтак далей, гэта і ёсць адпачынак для мяне. Я цярпець не магу ляжаць на пляжы і загараць. Для мяне гэта непрымальна», - сказаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?