Інцыдэнт адбыўся днём 16 чэрвеня на вуліцы Горкага ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота: ДАІ Гродна

Фота: ДАІ Гродна

«Некалькі сотняў метраў машына кацілася без кіроўцы. Па ходзе свайго руху яна сутыкнулася з аўтобусам «МАЗ», кіроўца якога збіраўся здзейсніць левы паварот. Спыніўся аўтамабіль толькі пасля наезду на металічную агароджу на раздзяляльнай паласе», — распавялі ў ДАІ.

Як паведамілі «АвтоГродно» відавочцы, увесь гэты час за аўтамабілем бег уладальнік. Ён увесь час спрабаваў адчыніць дзверы легкавіка і заскочыць у яго, але хуткасць VW была занадта высокая. У адзін момант мужчына паспеў адчыніць дзверы аўтамабіля, але заскочыць не змог.

Пасля таго, як аўтамабіль урэзаўся ў раздзяляльную агароджу, да яго якраз падаспеў кіроўца, але раптам адчуў сябе дрэнна. Відавочцы спрабавалі яму дапамагчы, аднак праз 20 хвілін ён памёр.

Па факце здарэння праводзіцца праверка. Прычыну смерці высветліць судова-медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?