Новыя камеры фотафіксацыі з'явяцца на дарогах Р1 і М4, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Стацыянарныя камеры фотафіксацыі парушэнняў хуткасных рэжымаў руху пачнуць працу з 00.00 18 чэрвеня. Размешчаныя яны будуць на 8-м км аўтадарогі Р1 Мінск—Дзяржынск і на 14-м км дарогі М4 Мінск—Магілёў. Дазволеная хуткасць руху на названых участках — 70 км/ч.