17.06.2017 / 10:34

Эсмінец ВМС ЗША сутыкнуўся з гандлёвым суднам каля берагоў Японіі 14

З-за сутыкнення амерыканскага эсмінца «Фіцджэральд» з філіпінскім кантэйнеравозам каля берагоў Японіі зніклі сем вайскоўцаў ВМС ЗША.

Трое амерыканскіх вайскоўцаў, у тым ліку капітан - параненыя, гаворыцца ў заяве ваенна-марскіх сіл.

Сутыкненне адбылося у 2:30 ночы па мясцовым часе за 100 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад японскага горада Ёкасука, паведаміла прэс-служба ВМС ЗША. Пазней стала вядома, што эсмінец сутыкнуўся з вялікім кантэйнеравозам ACX Crystal, які ішоў пад сцягам Філіпінаў.

Вядома прынамсі пра трох чалавек, якія пацярпелі. Сярод іх і капітан карабля. Іх эвакуіравалі верталётам і шпіталізавалі.

Японская берагавая ахова заявіла, што з-за інцыдэнту зніклі сем членаў экіпажа эсмінца. ВМС ЗША пацвердзілі гэтую інфармацыю. Пра іх лёс пакуль нічога невядома.

У заяве ВМС ЗША таксама паведамілі, што амерыканскія ваенныя маракі выклікалі на дапамогу мясцовую берагавую ахову. Цяпер казаць аб памеры шкоды, нанесенай эсмінцу - немагчыма. А тэлеканал NHK паказаў кадры, на якіх бачна ўвагнутасць на корпусе эсмінца на правым борце.

Аднаго параненага марака эвакуіравалі верталётам берагавой аховы, паведаміла пазней камандаванне ВМС ЗША.

Эсмінец базуецца на ваенна-марской базе ЗША ў порце Ёкасука. Ён узброены крылатымі ракетамі «Тамагаўк».

Раён, у якім адбыўся інцыдэнт, загружаны судамі, а эсмінец «Фіцджэральд» - адзін з самых перадавых ваенных караблёў у свеце са складанай сістэмай радараў, адзначае карэспандэнт BBC у Токіа.

На яго думку, цяпер будзе шмат пытанняў, чаму экіпаж не змог пазбегнуць сутыкнення з кантэйнеравозам, які разам з грузам важыў прыкладна ўтрая больш, чым амерыканскі эсмінец.

1
mikola ramanau / Адказаць
17.06.2017 / 10:46
Jaka bjaspecznasc! A kali zautra Vaina? Tre byc pilnymi !
16
alter ego / Адказаць
17.06.2017 / 10:48
Ну где же комменты свядомых которые так бодро и уничижительно комментировали недавнее столкновение российского военного корабля с африканским? оказывается, "непобедимый и легендарный" US Navy так же не идеален и там тоже люди служат, хоть и самые демократичные на земле... Вот ведь открытие, да?
0
Кiрыл / Адказаць
17.06.2017 / 11:00
И это при самых современных системах локации, радиоразведке и спутниковых систем слежения. Что-то подсказывает, что в случаи масштабного военного конфликта многое американское оружее за миллиарды долларов окажется очень уязвимым.....
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру