Спецыялісты з NASA прадэманстравалі гуманоіднага робата Valkyrie, які, як мяркуецца, зможа без цяжкасці крочыць па няроўным марсіянскім рэльефе і дапамагаць людзям даследаваць Чырвоную планету. У яго стварэнні ўдзельнічаў Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана, паведамляюць інфармагенцтвы.

У параўнанні з мінулымі ролікамі агрэгат дасягнуў істотнага прагрэсу. Калі раней ён мог стаяць на адной назе і здзяйсняць найпрасцейшыя аперацыі, дык цяпер спектр яго рухаў значна пашырыўся. У прыладу ўмантаваныя звыш 200 датчыкаў. Яны размяшчаюцца на галаве, нагах, жываце і плячах.

Пракладаючы маршрут руху, робат карыстаецца лідарамі (гэта тэхналогія атрымання і апрацоўкі інфармацыі аб аддаленых аб'ектах з дапамогай актыўных аптычных сістэм, якія выкарыстоўваюць з'явы адлюстравання святла і яго рассейвання ў празрыстых і напаўпразрыстых асяроддзях) і шукае самую плоскую паверхню для таго, каб зрабіць чарговы крок. Зрэшты, на Марсе людзям спатрэбяцца не толькі «хадавыя» навыкі разумнай машыны, але і магчымасць здзяйсняць іншыя аперацыі, пра якія распрацоўшчыкі пакуль не паведамілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0