У Мінску п'яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, загінула пасажырка аднаго з аўтамабіляў, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Сёння ў 8.24 у ДАІ паступіла паведамленне аб тым, што ў краму на бульвары Шаўчэнкі зайшоў п'яны мужчына, які прыехаў туды на аўтамабілі. Літаральна праз некалькі хвілін кіроўца выйшаў з крамы, сеў у аўтамабіль «Нісан Прымера» і працягнуў рух у бок вул. Харужай. На скрыжаванні з вул. Чарвякова ён здзейсніў сутыкненне.

Вадзіцель «Пантыяка», які пацярпеў у гэтым ДТЗ, адразу зрабіў выснову, што кіроўца «Нісана» п'яны, і сказаў яму пра гэта. Той вырашыў схавацца з месца здарэння. Да гэтага моманту пад'ехала машына ДАІ, аператыўна адрэагаваўшы на сігнал пільнага грамадзяніна.

Пачаўся пераслед парушальніка па вул. Чарвякова ў кірунку вул. Арлоўскай. На скрыжаванні з вул. Слуцкай «Нісан» сутыкнуўся з аўтамабілем «БМВ», што рухаўся ў спадарожным напрамку.

П'яны кіроўца не даў рады кіраванню, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў дрэва. Пасажырка «Нісана», 1977 года нараджэння, памерла на месцы здарэння. Сам жа віноўнік трагедыі, 1987 года нараджэння, атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0