Беёнсэ і Jay Z пабраліся шлюбам у 2008.
Амерыканская спявачка Беёнсэ нарадзіла двайнятаў, паведамляюць амерыканскія СМІ. Дакладная дата нараджэння і пол пакуль не выдаюцца.
Пацверджання ад самой спявачкі пакуль няма, але ў мінулую пятніцу фатографы зафіксавалі, як яна ўваходзіла ў дзверы бальніцы ў Лос-Анджэлесе, што дало падставу для спекуляцый у прэсе. Пра нараджэнне дзяцей паведамілі амерыканскія часопісы Entertainment Weekly, Us Weekly і People.
Беёнсэ замужам за рэп-выканаўцам Jay Z. Пра тое, што пара чакае дзіця, спявачка абвясціла ў лютым, размясціўшы ў сваім «Інстаграме» фатаграфію, на якой бачная цяжарнасць. Гэты пост стаў самым папулярным па ліку лайкаў за ўвесь час існавання «Інстаграма».
За 15 гадзін фота набрала больш 7,5 млн лайкаў, з іх за 1,4 млн прыйшліся на першыя паўгадзіны пасля публікацыі.
Беёнсэ прысвяціла тэме мацярынства цэлую фотасесію. На сайце спявачкі апублікавана відэашоу, дзе фатаграфіі перамяжоўваюцца відэакліпамі, а таксама паэтычнымі тэкстамі пра мацярынства і антычных багінь, якія ўвасабляюць сілу жаночага духу.
У шлюбнай пары ўжо ёсць пяцігадовая дачка Блю Айві.
Беёнсэ — адна з самых паспяховых артыстак у гісторыі музыкі, яна атрымала 20 прэмій «Грэмі» і больш за 60 намінацый. У 2011 годзе была ўганараваная прэміяй часопіса Billboard «Артыст тысячагоддзя».
У 2013 годзе Беёнсэ выконвала гімн ЗША на інаўгурацыі Барака Абамы.
Блю Айві таксама ўзяла ўдзел у фотасесіі сваёй мамы.
Цікава, што на мінулым тыдні двайняты нарадзіліся ў яшчэ адной зорнай пары: у акцёра Джорджа Клуні і яго жонкі Амал. Іх назвалі Эла і Аляксандэр.