У Менску знікла жанчына сталага веку, якая пакутуе на хваробу Альцгеймера, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Вашчанка Лідзія Якаўлеўна, 1946 года нараджэння, якая пражывае па адрасе г. Мінск, вул. Ангарская, д. 40., 17 чэрвеня, каля 13.30, выйшла на шпацыр і дадому не вярнулася. Да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Прыкметы: рост 164 см, хударлявага целаскладу, вочы карыя, валасы фарбаваныя ў каштанавы колер, стрыжка кароткая.

Асаблівыя прыкметы: адсутнічаюць верхнія зубы, кульгае пры хадзе.

Была апранутая: белая куртка з ружовымі ўстаўкамі, бэжавыя штаны, чорныя туфлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0