На поўначы Лондана ў раёне Фінсберы-парк фургон урэзаўся ў натоўп мінакоў ля мясцовай мячэці. Паводле апошніх звестак, прынамсі адзін чалавек загінуў, восем пацярпелых. Нападнік арыштаваны.

Паліцыя расследуе здарэнне, спрабуючы высветліць, ці быў наезд наўмысным або выпадковым. У якасці меры засцярогі на месца былі адразу ж накіраваны ўзброеныя паліцыянты.

Мусульманская рада Вялікабрытаніі ў сваім афіцыйным твітары напісала, што фургон урэзаўся ў натоўп вернікаў мясцовай мячэці, якія вярталіся з вячэрняй малітвы. Інцыдэнт адбыўся апоўначы.

Пасля таго, як мінівэн збіў людзей на тратуары, з яго выбег чалавек з нажом у руках.

Як мінімум адзін чалавек пацярпеў ад нажавых удараў. Сама машына, на якой быў здзейснены напад, была ўзяла ў арэнду ва Уэльсе. Адзін чалавек быў затрыманы — гэта светласкуры 48-гадовы мужчына з цёмнымі валасамі. Яго затрымалі самі прахожыя

Мячэць у Фінсберы-парк, размешчаная непадалёк ад месца здарэння, доўгі час была знакамітая тым, што да яе мелі дачыненне розныя экстрэмісты. У апошнія гады ў мячэці прапаведавалі верацярпімасць, яна была адкрыта для наведвання ўсім жадаючым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?