Міністэрства аховы здароўя зацікаўлена ў росце колькасці прыватных медыцынскіх цэнтраў, паведаміў сёння першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ў эфіры тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне». Кажучы пра канкурэнцыю прыватных медцэнтраў і дзяржаўных устаноў аховы здароўя, першы намеснік міністра пагадзіўся, што канкурэнцыя ёсць.

«Мы канкуруем на рынку ў добрым сэнсе гэтага слова. Прыватны сектар не заняў і не зойме нішу цяжкай медыцыны, цяжказатратнай медыцыны. Але зняць груз і даць медыцынскія паслугі ў больш камфортных умовах ён можа, павінен і нават абавязаны. Мы за тое, каб было пабудавана значна больш прыватных цэнтраў, чым цяпер», - падкрэсліў ён.

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што, напрыклад, плануецца спрашчэнне ў частцы ліцэнзавання. «Але не ў рамках якасці аказання медыцынскіх паслуг, а ў рамках менш фармалізаваных умоў, допуску спецыялістаў. Мы павінны тут яшчэ крочыць наперад», - растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?