Жыхарка Гомеля, якая падпаліла сябе на прахадной фабрыкі ААТ «Камінтэрн» і якая атрымала апёкі больш за 50% цела, памерла ў бальніцы, паведамляюць СМІ.

Інцыдэнт у абласным цэнтры адбыўся 9 чэрвеня. Супрацоўніца прадпрыемства абліла сябе гаручай вадкасцю, падпаліла вопратку запальнічкай. Полымя ўдалося збіць супрацоўнікам прадпрыемства, якія былі на прахадной прадпрыемства, яны выклікалі хуткую. Жанчына была дастаўлена ў бальніцу ў цяжкім стане, была пераведзена на штучную вентыляцыю лёгкіх.

Жанчына з Гомеля падпаліла сябе на прахадной «Камінтэрна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0