19.06.2017 / 11:58

Перадаваў зняволеным гаджэты, валюту, алкаголь. У Шклове за хабар асудзілі супрацоўніка турмы 4

У Шклове за хабарніцтва асудзілі супрацоўніка турмы. Ён дапамагаў зняволеным атрымліваць забароненыя перадачы, за што атрымліваў грошы і матэрыяльныя каштоўнасці, піша 6tv.by.

Жыхар Шклова на пасадзе начальніка атрада аддзела папраўчай установы са студзеня па лістапад 2015 года перадаваў зняволеным забароненыя перадачы. Прычым дзейнічаў старшы лейтэнант не толькі па просьбах зняволеных, але і па ўласнай ініцыятыве.

Начальнік атрада перадаваў мабільныя тэлефоны, планшэтныя камп'ютары, плэеры, гарнітуру да іх, SIM-карты, карты памяці, туалетную ваду, валюту, алкаголь і медыкаменты. За гэты атрымліваў ад зняволеных, іх сваякоў і іх знаёмых грошы і матэрыяльныя каштоўнасці.

Суд Шклоўскага раёна прызнаў супрацоўніка турмы вінаватым у хабарніцтве, перавышэнні ўлады і прысудзіў да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Асуджанага таксама пазбавілі звання старшага лейтэнанта ўнутранай службы.

Прысуд уступіў у законную сілу.

3
непримеримый / Адказаць
19.06.2017 / 12:36
класный мужик 
2
Трата времени / Адказаць
19.06.2017 / 13:09
Зачем заключенным валюта? Копят на выход на свободу?) Удивляет в списке запрещенных предметов медикаменты, плееры и гарнитура к ним, туалетная вода. Да и планшеты, если нет интернета, чем опасны? Наоборот, раздавали бы флэшки с законодательными и юридическими документами, новости бт, сб)
2
Кажыма праўду / Адказаць
19.06.2017 / 15:20
Прадажны пярэварацень у пагонах.

Для такіх варта прадугледзець вышэйшую меру за здраду прысязе і Радзіме.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру