Фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай

Фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай

Мужчына, які загінуў 18 чэрвеня пасля скачка з трубы кацельні ў Соснах, не быў прафесійным роўпджамперам і атрымаў сертыфікат на скачок у падарунак. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Як паведамлялася, 18 чэрвеня прыблізна ў 16.00 мужчына 1990 года нараджэння загінуў у пасёлку Сосны, скокнуўшы з трубы кацельні. Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата крымінальная справа па ч.1 ст.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) КК Беларусі ў дачыненні да мужчыны (індывідуальнага прадпрымальніка), які займаецца арганізацыяй роўпджампінгу. Менавіта прадпрымальнік адказваў за страхоўку, з якой скакаў мужчына з пляцоўкі трубы кацельні, размешчанай на вышыні 70 метраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0