Брытанскі міністр па выхадзе з Еўрасаюза Дэвід Дэвіс і галоўны перамоўшчык ЕС Мішэль Барні пачалі ў Брусэлі перамовы аб «брэксіце», піша ВВС.

У першы дзень перамоў іх удзельнікі засяродзяцца на арганізацыйных пытаннях: як часта яны будуць сустракацца і ў якім парадку будуць абмяркоўвацца галоўныя тэмы перамоў.

«Мы пачынаем гэтыя перамовы ў пазітыўным і канструктыўным ключы, каб у будучыні прыйсці да стварэння моцнага і асаблівага партнёрства паміж намі і нашымі еўрапейскімі саюзнікамі і сябрамі», — заявіў Дэвіс.

Барні пагадзіўся з тым, што канструктыўны пачатак перамоў мае жыццёва важнае значэнне для ўсяго працэсу «брэксіту. На яго думку, у першую чаргу перагаворшчыкі павінны разабрацца з пытаннямі аб статусе экспатаў і мяжы паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй.

Яшчэ адно пытанне — аб суме выплат, якія Брусель разлічвае атрымаць ад Лондана — у якасці першараднага Барні не назваў.

Перамовы будуць ісці па схеме, якая з'яўляецца пажаданай для ЕС: спачатку будуць абмяркоўвацца ўмовы выхаду Брытаніі з аб'яднання, і толькі потым — пытанні аб будучым супрацоўніцтве і гандлёвым пагадненні.

Пытанне «шлюбаразводнага ўрэгулявання», па некаторых падліках, будзе каштаваць да 50 млрд фунтаў стэрлінгаў (больш за 57 млрд еўра). Пры гэтым, паводле ацэнак Financial Times, «брэксіт» можа абысціся Брытаніі ў 100 млрд еўра з-за ўзмацнення жорсткасці патрабаванняў з боку краін-членаў саюза.

Так, Польшча і Францыя могуць запатрабаваць сельскагаспадарчых субсідый краінам ЕС, а Германія — адчужэння брытанскіх доляў у еўрапейскіх актываў: нерухомасці, банкаўскіх дэпазітах і гэтак далей.

Дэвіс аднак ужо заявіў, што Брытанія не будзе плаціць 100 млрд еўра за развод. Каралеўства заплаціць, але толькі тое, што прадугледжана юрыдычна, а не «проста тое, што хоча ЕС», заявіў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?